Яўген Пятровіч Васілёнак
Яўген Пятровіч Васілёнак | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 снежня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1973 (55 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Яўген Пятровіч Васілёнак (26 снежня 1917, Орша — 23 верасня 1973) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Аршанскай чыгуначнай школе. У 1934—1935 гадах вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на літаратурным факультэце. Працаваў у рэдакцыях раённых і гарадскіх газет Шклова, Барысава, Багушэўска, Оршы.
У 1943—1945 гадах прызваны ў рады Савецкай Арміі. У 1945—1948 гадах — карэспандэнт маскоўскай газеты «Гудок », у 1958—1966 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Нёман»[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1953 г.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку спачатку апублікаваў вершы (1935[1]), потым прозу (1939). Аўтар п’есы «Каралеўскі гамбіт»[1]. У сваіх творах апісвае чалавека як псіхалагічны феномен гэтага свету, са сваімі ўнікальнымі асаблівасцямі, інтарэсамі і поглядамі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Зялёныя агні» (1954)
- «Выпадковы прыпынак» (1957)
- «Розныя дарогі» (1957)
- «На перагоне» (1973)
- Выбраныя творы ў 2 тамах (1977).
Зноскі
- Нарадзіліся 26 снежня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 1973 годзе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Беларусі
- Драматургі СССР
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Беларусі
- Журналісты СССР
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Беларускамоўныя паэты
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР